New - УА school.edu.by
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

   Хацелася б, каб з дзяцінства нашыя выхаванцы чулі беларускія забаўлянкі, казкі, вершы не толькі ад выхавацелей дашкольнай установы, але і ад сваіх бацькоў. Таму асноўнай мэтай арганізаванай работы з бацькамі "У госці з казкай" стала навучыць дзяцей шанаваць родную мову і карыстацца ею. 

   На працягу кожнага месяца выхаванцы  далучаюцца да беларускай нацыянальнай культуры праз малыя фальклорныя формы, беларускія мастацкія творы, гутаркі, якія праводзяць іх бацькі. Заняткі праходзяць насычана, цікава, прадуктыўна. Кожны занятак дазваляе захаваць у сэрцы выхаванцаў і іх бацькоў часцінку роднага слова.

"Пых" (беларуская народная казка)

"Пшанічны каласок" (беларуская народная казка)

Я. Колас "Храбры певень"

"Як курачка пеўніка ратавала" (беларуская народная казка)

"Пра быка і яго сяброў" (беларуская народная казка)

"Журавель і чапля" М. Танк

"Коцік, пеўнік і лісіца" (беларуская народная казка)