New - УА school.edu.by
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

   

    Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца родная мова, якая, паводле слоў народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа, з’яўляецца першай крыніцай, “праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет”.
       Дзейнасць гуртка “Бульбашык” накіравана на фарміраванне ў дзяцей
уяўленняў аб родным краі, станоўчых адносін да яго, далучэнне да
агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, зацікавіць дзяцей
пазнаннем гісторыі і культуры свайго народа, выхаваць гонар за сваю краіну, беларускі народ.
      Выхавальнік імкнецца забяспечыць дзецям радасць, задавальненне пры авалоданні беларускай мовай і захаваць станоўчую матывацыю яе засваення. Ён наладжвае асобна значныя і яскравыя зносіны на роднай мове, заахвочвае дзяцей размаўляць на беларускай мове ў працэсе запамінання і ўзнаўлення кароткіх вершаў, пацешак, драматызацый казак, іх пераказаў, падтрымлівае імкненне выхаванцаў да стварэння самастойных па задуме і моўным афармленні выказванняў на беларускай мове.